Іншамоўныя ўкрапванні як культурны кампанент у творах В. Быкава і іх перадача ў літаратурных перакладах з беларускай мовы на іспанскую мову
Ключевые слова:
іншамоўныя ўкрапванні, перакладчыцкія стратэгіі, адэкватнасць перакладу, культурны кампанент, В. БыкаўАннотация
Іншамоўныя ўкрапванні —- гэта часта паўтараемы элемент у творах В. Быкава, які эфектыўна спрыяе стварэнню культурнай атмасферы і перадачы чытачам культурных асаблівасцей гістарычнага перыяду, апісанага ў апавяданнях, паколькі дадзенныя ўкрапванні самі з’яўляюцца адзінкамі з культурным кампанентам, звязанымі з пэўнай эпохай. Іх адэкватны пераклад на іншыя мовы ўяўляе сабой сур'ёзную праблему для перакладчыка, мэтай якога з'яўляецца ўключэнне гэтых адзінак у іншыя культурныя сістэмы з мінімальнымі стратамі іх значэння. У артыкуле прадстаўлены вынікі арыгінальнага даследавання, прысвечанага пытанням перадачы іншамоўных украпванняў як адзінак з культурным кампанентам у апавяданнях “Абяліск” і “Знак бяды” беларускага пісьменніка Васіля Быкава і аналізу перакладчыцкіх стратэгій, якія ўжывае перакладчык пры перадачы іншамоўных украпванняў у інтэрпрэтацыю дадзенных апавяданняў на іспанскую мову (“Obelisco” and “El signo de la desgracia”). Даследаванне таксама ўключае статыстычныя дадзеныя адносна замежных моў ва ўкрапваннях, выяўленых у аналізаваных тэкстах, г. зн. польская, руская і нямецкая мовы. Для дасягнення мэт даследавання выкарыстоўваўся метад суцэльнай выбаркі, а таксама статыстычны, параметрычны, апісальна-параўнальны і кантэкстны метады аналізу.Скачивания
Загрузки
Опубликован
Как цитировать
Выпуск
Раздел
Лицензия
Los autores conservan los derechos de autor sobre sus trabajos y garantizan a la revista el derecho de ser la primera publicación del mismo. Los artículos se publican bajo la licencia Creative Commons Atribución-NoComercial 4.0 Internacional (CC BY-NC-SA 4.0), lo que permite a los lectores y otros investigadores copiar, redistribuir, remezclar, transformar y construir a partir del material, siempre que se respeten las condiciones establecidas.