Галоўныя матывы дэбютнага лірычнага зборніка Міхася Стральцова, Ядлоўцавы куст (1973 г.)

Авторы

  • Ángela Espinosa Ruiz Universidad Complutense de Madrid

Ключевые слова:

Міхась Стральцоў, паэзія, матывы, Ядлоўцавы куст, ранняя творчасць

Аннотация

Міхась Стральцоў быў, безумоўна, адным з найбольш шматгранных беларускіх літаратараў другой паловы дваццатага стагоддзя. Прызнаны майстар у прозе, асабліва ў жанрах апавядання і аповесці, М. Стральцоў выступаў гэтаксама ў літаратурнай крытыцы. У адрозненне ад празаічных твораў пісьменніка яго вершы адносна мала даследаваныя ў беларускім літаратуразнаўстве. Аналагічна беларускія чытачы – нават тыя, хто быў добра знаёмы з прозай аўтара – толькі цягам апошніх гадоў пачалі ўспрымаць М. Стральцова як паэта, патрабаваць, такім чынам, навуковага аналізу яго вершаў. Менавіта ў гэтым заключаецца актуальнасць тэмай нашага артыкула: паэзія М. Стральцова. У дадзеным даследванні, мы звяртаем асаблівую ўвагу на раннюю лірыку аўтара, а менавіта на тыя творы, якія ўвайшлі ў яго дэбютны зборнік паэзіі, Ядлоўцавы куст, імкнемся вызначыць першабытныя функцыі галоўных матываў і праблем, якія літаратар выкарыстоўваў у сваіх паэтычных пачатках.

Такім чынам, мы ставім для сябе мэту аналізу гэтых матываў, сярод якіх мы знайшлі ўніверсальныя літаратурныя матывы, у трактаванні якіх мы шукалі адметнасці паэта, а таксама спецыфічныя тэмы для паэзіі філалагічнага пакалення Дзяцей вайны (да якога належыць літаратар) і М. Стральцова канкрэтна. Пасля адпаведнага даследвання, мы вынайшлі наступныя лірычныя матывы: самоту і каханне, бінарную апазіцыю горад-вёска, ролю паэзіі і прозы ў літаратурнай дзейснасці, і супрацьпастаўленне смерці і жыцця. Гэтаксама, мы завяршылі аналіз выяўленых матываў, іх асаблівасцей і функцый на аснове вершаваных твораў, узятых з першага лірычнага зборніка беларускага літаратара.

Скачивания

Данные скачивания пока недоступны.

Биография автора

Ángela Espinosa Ruiz, Universidad Complutense de Madrid

Estudiante del programa de Doctorado en Estudios Literarios de la Facultad de Filología.

Загрузки

Опубликован

2019-12-30

Как цитировать

Espinosa Ruiz, Ángela. (2019). Галоўныя матывы дэбютнага лірычнага зборніка Міхася Стральцова, Ядлоўцавы куст (1973 г.). Mundo Eslavo, (18), 92–104. извлечено от https://revistaseug.ugr.es/index.php/meslav/article/view/17680

Выпуск

Раздел

Artículos