Галоўныя матывы дэбютнага лірычнага зборніка Міхася Стральцова, Ядлоўцавы куст (1973 г.)
Palabras clave:
Міхась Стральцоў, паэзія, матывы, Ядлоўцавы куст, ранняя творчасцьResumen
Міхась Стральцоў быў, безумоўна, адным з найбольш шматгранных беларускіх літаратараў другой паловы дваццатага стагоддзя. Прызнаны майстар у прозе, асабліва ў жанрах апавядання і аповесці, М. Стральцоў выступаў гэтаксама ў літаратурнай крытыцы. У адрозненне ад празаічных твораў пісьменніка яго вершы адносна мала даследаваныя ў беларускім літаратуразнаўстве. Аналагічна беларускія чытачы – нават тыя, хто быў добра знаёмы з прозай аўтара – толькі цягам апошніх гадоў пачалі ўспрымаць М. Стральцова як паэта, патрабаваць, такім чынам, навуковага аналізу яго вершаў. Менавіта ў гэтым заключаецца актуальнасць тэмай нашага артыкула: паэзія М. Стральцова. У дадзеным даследванні, мы звяртаем асаблівую ўвагу на раннюю лірыку аўтара, а менавіта на тыя творы, якія ўвайшлі ў яго дэбютны зборнік паэзіі, Ядлоўцавы куст, імкнемся вызначыць першабытныя функцыі галоўных матываў і праблем, якія літаратар выкарыстоўваў у сваіх паэтычных пачатках.
Такім чынам, мы ставім для сябе мэту аналізу гэтых матываў, сярод якіх мы знайшлі ўніверсальныя літаратурныя матывы, у трактаванні якіх мы шукалі адметнасці паэта, а таксама спецыфічныя тэмы для паэзіі філалагічнага пакалення Дзяцей вайны (да якога належыць літаратар) і М. Стральцова канкрэтна. Пасля адпаведнага даследвання, мы вынайшлі наступныя лірычныя матывы: самоту і каханне, бінарную апазіцыю горад-вёска, ролю паэзіі і прозы ў літаратурнай дзейснасці, і супрацьпастаўленне смерці і жыцця. Гэтаксама, мы завяршылі аналіз выяўленых матываў, іх асаблівасцей і функцый на аснове вершаваных твораў, узятых з першага лірычнага зборніка беларускага літаратара.
Descargas
Descargas
Publicado
Cómo citar
Número
Sección
Licencia
Los autores conservan los derechos de autor sobre sus trabajos y garantizan a la revista el derecho de ser la primera publicación del mismo. Los artículos se publican bajo la licencia Creative Commons Atribución-NoComercial 4.0 Internacional (CC BY-NC-SA 4.0), lo que permite a los lectores y otros investigadores copiar, redistribuir, remezclar, transformar y construir a partir del material, siempre que se respeten las condiciones establecidas.