Матыў смерці ў лірыцы Міхася Стральцова (Беларусь) і Анхела Гансалеса (Іспанія)
Ключевые слова:
М. Стральцоў, А. Гонсалес, паэзія, смерць, параўнальнае літаратуразнаўстваАннотация
Мэтай нашай працы з’яўляецца параўнанне матыву смерці і яго праявы ў лірыцы беларускага літаратара Міхася Стральцова і іспанскага паэта Анхела Гансалеса. Аўтары былі выбраныя намі з тае прычыны, што яны ўвасабляюць сабою беларускае пакаленне “дзяцей вайны” і іспанскае “пакаленне 1950-а года”. Такім чынам, аб’ектам рэферату з’яўляецца паэтычная творчасць М. Стральцова і А. Гансалеса, а яго прадметам, у сваю чаргу, – вывучэнне матыву смерці ў іх творчасці. Мы ставім перад сабою мэту правесці параўнальны аналіз дадзенага матыву на аснове вершаваных твораў абодвух аўтараў, знайсці ў тэкстах галоўныя падабенствы і адрозненні ва ўспрыманні тэмы смерці кожным з двух паэтаў. Дзеля рэалізавання дадзенага артыкула, мы прааналізавалі восем вершаваных твораў М. Стральцова са зборніка Ядлоўцавы куст (Мінск, 1973). Да таго пераклалі на беларускую мову і прааналізавалі сем вершаў А. Гансалеса, якія належаць да двух яго зворнікаў: Palabra sobre palabra (Барселона, 1986) і Otoño y otras luces (Барселона, 2001) Атрыманыя вынікі пра асаблівасці выяўлення матыву смерці ў паэзіі М. Стральцова і М. Гансалеса дасць нам магчымасць аналізаваць у будучыні дадзены матыў у літаратуры Іспаніі і Беларусі другой паловы ХХ ст., а гэтаксама пашырыць нашае даследванне да іншых матываў, жанраў, эпох і літаратур, што можа адкрыць новыя перспектывы не толькі для беларускага, а таксама для іспанскага параўнальнага літаратуразнаўства.
Скачивания
Загрузки
Опубликован
Как цитировать
Выпуск
Раздел
Лицензия
Los autores conservan los derechos de autor sobre sus trabajos y garantizan a la revista el derecho de ser la primera publicación del mismo. Los artículos se publican bajo la licencia Creative Commons Atribución-NoComercial 4.0 Internacional (CC BY-NC-SA 4.0), lo que permite a los lectores y otros investigadores copiar, redistribuir, remezclar, transformar y construir a partir del material, siempre que se respeten las condiciones establecidas.